(Текст предоставил: Алесь Камоцкий) |
Камоцкий Алесь | Посмотреть (исп. Алесь Камоцкий и Юрий Хиловец) |
Алесь Камоцкий. Там, дзе калісьці было каханьне, Мой шлях працягу знайсьці ня змог – У неадольны палон пытаньняў Жыцьцё вяртала з любых дарог. Па-за гадамі, па-за шляхамі Старыя думкі на новы лад, Каго шукаюць, каго чакаюць І не пускаюць ісьці назад. Не за гарамі, не за марамі Хавае памяць мінулы дзень – Усё былое заўсёды з намі, На пару з ценем усьлед ідзе. Нам не хапае утульных казак У звыклай плыні бягучых дзён – Замест пытаньняў – адны адказы, А рэшткі мрояў хавае сон.